Міністар адукацыі разьлічвае зарабіць на далучэньні да Балоньскага працэсу

Міністар адукацыя Сяргей Маскевіч сёньня заявіў, што галоўная нагода для далучэньня Беларусі да Балоньскага працэсу — павелічэньне колькасьці замежных студэнтаў. Таксама міністар лічыць, што беларускаму рынку працы не патрэбныя бакаляўры, і спадзяецца, што і ў іншых краінах ад гэтай ступені хутка адмовяцца.


Сяргей Маскевіч верны запаветам папярэднікаў. Фота БелТА

У часе он-лайн канфэрэнцыі на БелТА міністар адукацыя Сяргей Маскевіч сказаў, што далучацца да Балоньскай сыстэмы Беларусь будзе «адпаведна з нацыянальнымі інтарэсамі». У апошнія не ўваходзіць адмова ад дыплёму «спэцыяліста» і прыняцьце эўрапейскай сыстэмы бакаляўр-магістар:

«У нас ёсьць магістры, а вось бакаляўры ў клясычным варыянце нам не патрэбныя, на рынку працы для іх няма месца, іх трэба давучваць», — сказаў Маскевіч.

«Упэўнены, што і ў іншых краінах да гэтага ў будучыні прыйдуць. Магістратура ў нас у двух варыянтах — навуковая (для тых, хто зьбіраецца далей рухацца ў асьпірантуру) і прафэсійна арыентаваная магістратура з атрыманьнем паглыбленых ведаў па той ці іншай спэцыяльнасьці».

Таксама Маскевіч заявіў, што чакае ад далучэньня да Балоньскага працэсу павелічэньня колькасьці адукацыйных абменаў, удзелу ў праграмах, але найперш такім чынам жадае зарабіць на «экспарце адукацыйных паслугаў», то бок навучаньні замежнікаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0565 seconds.