Заўтра вялікі дабрачынны канцэрт: музыкі дапамогуць дзецям з дома-інтэрната

6 траўня ў сталічным клюбе «Рэактар» адбудзецца вялікі дабрачынны канцэрт «Дапамажы дзецям разам з намі», удзел у якім возьмуць вядомыя беларускія музыкі. Усе сродкі ад музычнага марафону пойдуць на аздараўленьне выхаванцаў ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця», што ў пасёлку Навінкі.

Дзіцячыя мары — розныя і прыгожыя, як шкельцы ў чарадзейным калейдаскопе. Міша марыць паехаць у Афрыку і пазнаёміцца там з сапраўдным жырафам. Лена хоча ўбачыць мора. Жэня ведае дакладна, што аднойчы паляціць у космас — на плянэту, дзе жыве Маленькі Прынц. І колькі зорак у гэтым космасе — столькі дзіцячых мар. А зоркі запальваюцца, калі хтосьці абавязкова гэтага хоча.

Вядомыя беларускія музыкі аб’ядналіся, каб падарыць дзецям з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця сапраўдны летні адпачынак — магчымасьць правесьці свае канікулы ў кампаніі сяброў і з карысьцю для здароўя. Музычны марафон стартуе ўвечары 6 траўня і працягнецца да самай раніцы. Чараўнікамі, якія выканаюць жаданьні, стануць:

  • «Серебряная свадьба»
  • «Аддис-Абеба»
  • «Ботаник проджект»
  • «Петля пристрастия»
  • «Кассиопея»
  • «Нагуаль»
  • «Силикон»
  • «ПортМоне»
  • Папа Бо Селекта
  • Дима Ску
  • dj Гипс
  • vj Плаха

І, вядома ж, усе, хто прыйдзе на канцэрт — бо сродкі, сабраныя ў рамках музычнага марафону, пойдуць на аздараўленчы адпачынак юным выхаванцам псыханэўралягічнага інтэрнату ў Навінках. Таму ваш удзел у гэтай дабрачыннай акцыі будзе самым важным і запатрабаваным.

Дзе і калі: 6 траўня, клюб «Рэактар» (вул. В. Харужай, 29), час: 18.00 — 06.00.

Кошт квітка: 30 тысяч (папярэдне), 35 тысяч (у дзень канцэрту), 50 тысяч (столік). Пытаньні па набыцьці квіткоў: +375 29 570 38 59. Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: :+375 29 578 24 66.

13:00, 05/05/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0934 seconds.