«Рухай восень!» на гістфаку

27 кастрычніка ў 19.00 у актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбудзецца дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У мерапрыемстве бяруць удзел беларускія музыкі і паэт Андрэй Хадановіч.


Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі валянтэры дабрачыннага праекту дапамогі дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця «Стань бліжэй!».

У канцэрце прымуць удзел гурты Re1ikt, «Гаротніца», Rahis, ZnaRock, а таксама Тацяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч.

У час мерапрыемства кожны зможа атрымаць ад валянтэраў «добры пакунак», дома напоўніць яго падарункамі і разам са сваімі пажаданьнямі перадаць актывістам праекту «Стань бліжэй!». Сабраныя «добрыя пакункі» будуць накіраваныя ў Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасьцямі фізычнага разьвіцьця.

Уваход на канцэрт вольны. Стань бліжэй! Рухай Восень!

З пытаньнямі зьвяртацца да тэлефону +375 33 627 15 49 (Ксеня). Імпрэза пройдзе па адрасе вул. Чырвонаармейская,6.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1243 seconds.