Бубнач Scorpions ужо прыляцеў у Эўропу — гурт гатовы да канцэрту ў Менску

Музыкі легендарнага гурта Scorpions падрыхтавалі яшчэ адзін відэазварот да беларускіх прыхільнікаў, у якім паведамляюць, што нарэшце гурт разам і гатовы да канцэрту 29 красавіка ў Менску. Нагадаем, заплянаваны на 20 красавіка менскі канцэрт быў перанесены з-за ісьляндзкага вулкану Eyjafjallajökull, які паралізаваў авіяпералёты па ўсім сьвеце і гурт проста ня здолеў прыляцець у Беларусь.

Інфармацыя пра немагчымасьць прыезду Scorpions у Менск зьявілася за дзень да мяркуемай даты канцэрту, але арганізатары здолелі дамовіцца з гуртом і «Мінск-арэнай» пар перанос канцэрту.

«Мы б хацелі падзякаваць за дапамогу музыкам Scorpions і мэнэджмэнту гурта, супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў Нямеччыне, адміністрацыю і пэрсанал «Мінск-арэны», нашым тэхнічным і транспартным партнэрам. Мы вельмі ўдзячныя фанам Scorpions за разуменьне сытуацыі, дзіўны спакой і аптымізм — колькасьць здадзеных квіткоў была вельмі нязначнай, усяго ля 200. Асобны дзякуй далёкаму ісьляндзкаму вулкану Eyjafjallajökull за прадастаўленую магчымасьць зрабіць-такі нашае шоў. Магутны Эйяф’ятлайокютль, калі ласка, калі можаш, патрывай да 29-га!:)» — адзначылі арганізатары канцэрту ў Менску.

Чаканы канцэрт Scorpions у Менску пройдзе 29 красавіка ў «Мінск-арэне». Пачатак а 19.00. Даведкі: (029) 650 11 33, (029) 763 11 11.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.