11–19 траўня вялікі канцэртны «Dolce Vita тур» «Океан Ельзи» па Беларусі

«Dolce Vita тур» ахопіць больш за 70 гарадоў ва Ўкраіне, Расеі, Беларусі, Эўропе і ЗША. Назву новаму альбому гурта дала песьня «Dolce Vita», якая, па словах лідэра «Океан Ельзи» Сьвятаслава Вакарчука, зьяўляецца вельмі паказальнай.

У ёй ідзе гаворка пра сапраўдныя і несапраўдныя, штучна-прыдуманыя каштоўнасьці. Праца над новым матэрыялам праходзіла ў кіеўскай студыі «211». Саўндпрадусарам альбому выступіў Яўген Ступка — ён супрацоўнічаў з «Океан Ельзи» ў пачатку 2000-х. У прыватнасьці, сумесныя працы — альбомы «Янанебібув» (2000), «Мадэль» (2001).

Музыкі «ОЕ» сьцьвярджаюць, што ў працы над новай кружэлкай яны цалкам адмовіліся ад традыцыйнага для апошніх альбомаў прыцягненьня вялікай колькасьці розных дадатковых музычных інструмэнтаў.

Па словах Сьвятаслава Вакарчука, у гэтым альбоме гурт менш за ўсё хацеў зьдзіўляць: «Мы хочам даць нашым слухачам той Океан Ельзи, які яны любяць — шчыры і сапраўдны».

У большасьці песень ўсё зроблена музыкамі «ОЕ». У асобных момантах будуць толькі вельмі невялікія цікавыя дадатковыя музычныя праявы, такія як гук сапраўднай пілы альбо грукат кулакамі па раялю. Першым сынглам новага альбому стала песьня «Я так хочу…», якая зь лістапада 2009 знаходзіцца ў ратацыі радыёстанцый Украіны і Расеі.

Океан Ельзи (або скарочана — О.Е.) — самы вядомы і найбольш тытулаваны ўкраінскі рок-гурт (год утварэньня — 1994). Лідэрам гурта і аўтарам большасьці кампазыцыяў зьяўляецца Сьвятаслаў Вакарчук. Пачынаючы з 1996 года Океан Ельзи дае канцэрты ў Францыі, Польшчы, Расеі, краінах СНД, Нямеччыне, выступае на адным з эўрапейскіх фэстываляў разам з Deep Purple.

За 15 гадоў творчасьці хлопцы сабралі незьлічоную колькасьць узнагарод, практычна штогод атрымлівалі тытул лепшага гурта года: у 2006 — у трох прэстыжных намінацыях экспэртнай прэміі ShowBizAwards: «Лепшы рок-гурт года», «Альбом году», «Выканаўцы года»; у студзені 2007-га — чатыры статуэткі Ukrainian Rock Awards; у красавіку 2007-га — экспэртная музычная прэмія FUZZ ў намінацыях «Лепшы рок-гурт» і «Лепшы live-гурт» усёй СНД-прасторы. У 2009 годзе музыкі гурта запісваюць новы альбом «Dolce Vita», выхад якога заплянаваны на 10 сакавіка 2010 года.

Канцэртны графік у Беларусі ў траўні 2010-га

  • 11.05 Горадня, клюб «Парлямант»
  • 12.05 Менск, Палац Спорту
  • 13.05 Віцебск, клюб «Энэргія»
  • 17.05 Берасьце, Лядовы палац
  • 18.05 Баранавічы, Лядовы палац
  • 19.05 Гомель, Лядовы палац

Кантактныя тэлефоны: (017) 284 91 07; (017) 284 46 09; (029) 628 25 41

паводле прэс-рэлізу 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.078 seconds.