У Вільні адчыняцца муніцыпальныя пункты пракату ровараў

У траўні ў сталіцы Літвы адчыняцца 22 пункты пракату ровараў. Для гэтага плянуецца закупіць 200 вэлясыпэдаў. Такім чынам улады гораду плянуюць скараціць колькасьць аўтамабіляў у цэнтры.

«Грамадзкія» ровары будуць мець унікальны дызайн, а ўзяць іх у арэнду можна будзе толькі па зарэгістраванаму электроннаму білету ці па спэцыяльнай картцы пракату, якая будзе ўтрымліваць усе асабістыя дадзеныя.


Пункт пракату ў Парыжы

Усе гэтыя меры накіраваныя на тое, каб папярэдзіць крадзяжы вэлясыпэдаў. З гэтай праблемай віленскія ўлады ўжо сутыкнуліся некалькі гадоў таму, калі некалькі сотняў транспартных сродкаў з падобных пунктаў пракату былі скрадзеныя альбо зламаныя, піша litauen-netz.de.

Зь лета платным стане ўезд у цэнтар гораду. Такім чынам улады зьбіраюцца зьменшыць загружанасьць гарадзкіх вуліц.

Прэм’ер-міністар Літвы Андрыюс Кубілюс ужо пасьпеў паклікаць высокапастаўленых прадстаўнікоў іншых краін пакатацца на ровары па Вільні. Запрашаючы сёньня прэм’ера Расеі Ўладзіміра Пуціна наведаць Вільню дзеля ўдзелу ў паседжаньні Рады краін Балтыйскага мора, Кубілюс зазначыў:

«Не магу прапанаваць турнір па самба. […] Магу, хіба, прапанаваць вэлясыпэды».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.