6 лютага канцэрт легенды Ленінградзкага рок-клюбу — гурта «Тэлевізар»
Міхаіл Барзыкін і гурт «Тэлевізар» (Санкт-Пецярбург) выступяць 6 лютага ў менскім клюбе R-CLUB. У праграме канцэрту будуць прадстаўленыя галоўныя песьні «Тэлевізару» за 25 год і новы альбом «Дэжавю».
«Тэлевізар» — родапачынальнікі рускай нэарамантыкі, адзін з самых неардынарных гуртоў постсавецкай прасторы, які спалучае ў творчасьці электронную музыку, стылістычна блізкую да Depeche Mode, і лірыку са змрочным аналізам і супрацьстаяньнем рэальнасьці.
Каманда захавала бунтарскі дух
Ігнаруючы камэрцыйны посьпех і рэйтынгі папулярнасьці «Тэлевізар» у новым альбоме «Дэжавю» выконвае сапраўдны пратэстны рок з вострымі, крытычнымі тэкстамі — менавіта такім рускі рок і быў першапачаткова, музыкай пратэсту, здольнай павесьці за сабою армію фэнаў.
Нязьменны лідэр калектыву Міхал Барзыкін (вакаліст, аўтар тэкстаў, музыкі і аранжыровак) займае актыўную грамадзянскую пазыцыю, што ў апошнія гады стала прычынаю амаль татальнай забароны на зьяўленьне ягоных песень у этэры расейскіх тэле- і радыёканалаў.
Канцэрт пройдзе
Паводле прэс-рэлізу. Афіцыйны сайт гурта — televizor.spb.ru.
Камэнтары
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.