У Басовішча-2009 зьявіўся лягатып, ідуць перамовы наконт бясплатных візаў
Лягатып да дваццатага Басовішча, якое пройдзе 17-18 ліпеня ў Гарадку (Польшча), распрацаваў вакаліст вядома гурта з Падляшша ZERO-85 Юрка Асеньнік. Гэты ж дызайнэр зьяўляецца аўтарам графічных выяваў фэстывалю ў 2004-2005 гадах.
На дадзены момант гатовыя два прыклады банэраў, зь якіх ужо можна атрымаць уяўленьне пра тое, як будзе выглядаць 20-е юбілейнае Басовішча:
У 2006-ым і 2007-ым гадох Беларускае аб’яднаньне студэнтаў ладзіла адмысловыя конкурсы на лягатып фэстывалю. У 2008 арганізатары Басовішча наўпрост зьвярталіся да Міхала Анемпадыстава — пераможцы конкурсу 2007-га году. Сёлета было вырашана зьвярнуцца да Юркі Асеньніка.
Лягатыпы Басовішча некаторых папярэдніх гадоў:
Дакладнай інфармацыі пра візы для беларусаў на дадзены момант яшчэ няма — працягваюцца перамовы. Аднак у самы бліжэйшы час чакайце зьяўленьне адмысловай навіны на Generation.by. Варта быць уважлівым, бо вельмі верагодна, што тэрміны на зварот па візу будуць моцна абмежаваныя ў часе.
Камэнтары
самы лепшы быў лагатып у 6ым
92-93: за ідэю - 10 балаў!
сакс. прабачце.
bezuher - +1. 2007 - таксама добры, калі ў зялёна-чорных колерах
дызайн сам па сабе можа і добры, але мне не падабаецца спалучэньне чырвонага і цемна блакітнага колераў
нешта мне зусім не падабаецца лягатып. Можна было і круцейшы прыдумаць у 20тае, юбілейнае Басовішча :((.
а мне ў 2004 больш за ўсё спадабалася. І майкі файныя былі, з доўгімі рукавамі аранжавага колеру.
гэты лягатып - выдатны прыклад таго, што ў кожным грамадзтве ёсьць свае ўяўленьні адносна лягатыпаў. Гэтак жа як вонкавая рэкляма ў Эўропе адрозьніваецца ад беларускай, так і з гэтым лягатыпам. Па-мойму, нармальны звычайны для Эўропы лягатып для моладзевага музычнага фэстывалю. Бачна, што ён быў небеларусам зроблены (прынамсі не тым, што выхаваны беларускімі мэдыйна-рэклямнымі традыцыямі).
адным ён добры, іншым ён дрэнны. так заўсёды.
мне найбольш падабаецца мінулагодні лягатып у колерах, як тут у артыкуле. твор мастацтва in deed. :)
ой, я мела на ўвазе, што лепшы быў у 2007, а не ў мінулым годзе. :)
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.