5 чэрвеня вялікі этна-джазавы канцэрт Akana-NHS і немцаў Diagilew Project
Нямецкі джазавы гурт Diagilew Project разам з аўтэнтычнымі беларускімі прыгажунямі
Калі паспрабаваць дадаць да клясычнай кампаніі нэграў з Гарлема вакальныя традыцыі нашых бабуль з Палесься, зьверху пасыпаць саксафонам і прыперчыць клярнэтам, атрымаецца як раз тое блюда, якое плянуюць падаць музыкі 5 чэрвеня на пляцоўцы Моладзевага тэатру эстрады.
Сапраўды, як могуць гучаць песьні продкаў беларусаў часоў Усяслава Чарадзея пад саксафон? Музыкі запэўніваюць, што прадэманстраваць гэта і заадно перавярнуць уяўленьні пра сучасны джаз лёгка здолеюць тры чароўных беларускіх галасы з паганскімі сьпевамі.
Акрамя ўласна сьпеваў у праграме заплянаваны аўтэнтычны блёк беларускай моды. Таксама хлопцы з Diagilew Project выканаць некалькі ўласных твораў.
5 чэрвеня. Пачатак у 19.00. Моладзевы тэатар эстрады (вул. Маскоўская, 18а).
Квіткі па тэлефонах:+375 296 20 65 94, +375 293 42 66 30