27 траўня ў Белдзяржфілярмоніі польскі джаз Паўла Качмарчыка

Польскі Інстытут у Менску ў межах сьвяткаваньня свайго пятнаццацігодзьдзя арганізуе выступ джазавага піяніста Паўла Качмарчыка.

Павел Качмарчык — адзін з найлепшых джазавых піяністаў маладога пакаленьня ў Польшчы, выпускнік Акадэміі Музыкі ў г. Катавіцэ, кампазытар, саліст і сайдмэн.

Праграма «Audiofeeling», зь якой квартэт Качмарчыка выступіць у Менску, складаецца з 10 кампазыцый Качмарчыка. Кожная з іх ёсьць вынікам жыцьцёвых інтарэсаў і захапленьняў кампазытара. Павел Качмарчык прыяжджае ў Менск з выдатнымі польскімі джазмэнамі, кожны з якіх зьяўляецца зоркай асобай велічыні — саксафаніст Радэк Навіцкі, басіст Войцех Пульцын і барабаншчык Павел Дабравольскі.

Вялікая канцэртная заля Белдзяржфілярмоніі (пр. Незалежнасці, 50). Пачатак — у 19.00. Квіткі ў касах філярмоніі.

18:55, 18/05/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0944 seconds.