У Францыі ўвядуць для моладзі бясплатную падпіску на газэты

Васемнаццацігадовыя французы атрымаюць бясплатную падпіску на адну любую газэту па ўласным выбары. З такой заявай выступіў прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі. Так палітык бачыць адзін са шляхоў дзяржаўнай падтрымкі газэтаў Францыі, а таксама хоча «выпрацаваць у моладзі звычку чытаць прэсу».

Заяву францускага лідэра цытуе AFP. Газэтная індустрыя Францыі сур’ёзна пацярпела ад сусьветнага эканамічнага крызысу. Ды й сусьветная тэндэнцыя зьніжэньня попыту на друкаваныя СМІ у час росту папулярнасьці сеціўных мэдыяў адбіваецца на продажы газэтаў адмоўна. Каб падтрымаць францускія газэты, Сарказі абяцае зьнізіць падаткі для распаўсюднікаў друкаванай прэсы, а ў прапанаванай кампаніі па бясплатнай падпісцы дзяржава кампэнсуе газэтам выдаткі па дастаўцы газэт.

Прадстаўнікі друкаваных СМІ неаднаразова агучвалі значнае зьніжэньне попыту на газэты, асабліва сярод маладых французаў. Бясплатная падпіска, на думку Сарказі, дапаможа «выпрацаваць у моладзі звычку чытаць прэсу».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1975 seconds.