Музэй чалавечага цела адкрыўся ў Галяндыі

У Галяндыі адкрыўся ўнікальны музэй — цягам амаль гадзіны наведвальнікі вандруюць унутры «чалавечага цела». Экспазыцыя капіюе будову арганізму, таму як працуе той ці іншы ворган можна пабачыць на ўласныя вочы і нават памацаць рукамі, а таксама атрымаць непасрэдныя адказы на пытаньні кшталту «чаму я сплю» альбо «як расьце волас»?­


З 8-гадовага ўзросту кожны можа памацаць чалавечы арганізм ізнутры. Фота з сайту музэя CORPUS

Музэй адкрывала каралева Бэатрыкс 14 сакавіка бягучага году. З тых часоў жадаючых павандраваць па чалавечым арганізьме за 16,5 эўра ўсё прыбаўляецца. За 55 хвілін наведвальнікі могуць убачыць, пачуць ды адчуць, як працуе наш арганізм, а таксама якую ролю адыгрываюць здаровая ежа, здаровы лад жыцьця і спорт.


Так CORPUS выглядае звонку. Фота з сайту музэя

У музэі CORPUS выкарыстоўваюцца апошнія аўдыё і відэа тэхналёгіі, 3D эфэкты. Будынак, у якім месьціцца музэй, — 35 мэтраў вышынёю і знаходзіцца між Амстэрдамам і Гаагай.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1486 seconds.