Рашэньне аб прызыве Зьмітра Жалезьнічэнкі ў войска прыпыненае яшчэ 1 лютага

Сёньня ў судзе маці Зьмітра Жалезьнічэнкі даведалася, што ад 1 лютага быў падпісаны загад аб прыпыненьні рашэньня аб прызыве на вайсковую службу яе сына, аб гэтым яна паведаміла Generation.by. Акалічнасьці зараз высьвятляюцца.

Напрыканцы студзеня маці Зьмітра Ала Жалезьнічэнка падала ў суд зыскавую заяву аб прызнаньні прызыву ейнага сына ў войска незаконным: адпаведна мэдыцынскай даведцы Зьмітру мусілі даць шасьцімесячную адтэрміноўку ад службы.

Пазьней, 6 лютага Ала Жалезьнічэнка падала ў суд яшчэ адну заяву, гэтым разам на ўнівэрсытэт, аб незаконным адлічэньні.

8 лютага адбылося высьвятленьне пазыцыяў бакоў: маці Зьмітра Жалезьнічэнкі і гарадзкога ваенкамату. Там судзьдзя паведаміў спадарыні Жалезьнічэнцы, што ажно ад першага лютага быў падпісаны загад аб прыпыненьні рашэньня аб прызыве на вайсковую службу Зьмітра Жалезьнічэнкі. Пра гэты загад, аднак, ня ведалі ні родныя Зьмітра, ні вайсковае кіраўніцтва часткі.

Зараз маці Зьмітра Железьнічэнкі ўдакладняе акалічнасьці. Такім чынам, атрымоўваецца, што Зьміцер мусіў вярнуцца дахаты ўжо тыдзень таму.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0731 seconds.