Можна падтрымаць выданьне кнігі Барадуліна

Кожны можа далучыцца да выданьня кнігі «Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна: выдавецтва «Кнігазбор» абвясьціла збор сродкаў. Такім чынам атрымаецца надрукаваць кнігу хутчэй і па даступным кошце.

­­­

«Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна стануць 42-м томам «Беларускага кнігазбору». Выданьне плянуецца на красавік-травень 2008 году. У кнігу ўвойдуць лепшая проза й паэзія Барадуліна, а таксама зробленыя ім пераклады з Уільяма Шэкспіра, Джорджа Байрана, Фэдэрыка Гарсія Лоркі ды іншых паэтаў.

Кніга народнага паэта Беларусі, вылучэнца на Нобэлеўскую прэмію — і проста «дзядзькі Рыгора», да таго ж знаўцы народнага гумару Вушаччыны і тонкасьці чалавечых узаемаадносінаў, зьявіц­ц­а на кніжных паліцах побач з ужо выдадзенымі кнігамі іншых клясыкаў беларускай літаратуры, сярод якіх — Янка Купала, Ларыса Геніюш, Янка Брыль.

Усе жадаючыя спрычыніцца да папаўненьня выдатнай сэрыі такім яскравым імём, як Рыгор Барадулін, могуць зьвяртацца ў выдавецкае прадпрыемства «Кнігазбор» па тэлефонах:

  • (017) 204-86-97 (гарадзкі)
  • (029) 772-19-14 (МТС)
  • (029) 912-83-86 (Velcom
  • ­
­­­

Арганізатары сбору сродкаў гарантуюць іх мэтавае выкарыстанне, а імя ахвярадаўцы (ці назва арганізацыі), па жаданьні, можа быць зьмешчанае на старонках кнігі.

­­
SlaDa 11:40, 28/01/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.