Студэнты Наваполацка пра Эўразьвяз і НАТА

10 верасня, ў Наваполацку адбыўся дыскусыйны клюб на тэму “Эўразьвяз і НАТА”. Сабралося 20 маладых людзей, студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта і навучэнцаў наваполацкіх вучэльняў.

Напачатку ўдзельнікі паслухалі гісторыю развіцьця Эўразьвязу і НАТА, а таксама аб захаваньні нацыянальных ааблівасьцяў ва ўмовах фармаваньня транснацыянальных супольнасьцяў.

Паглядзелі друкаваныя і відэа матэрыялы.

Маладыя людзі разгарнулі гарачую дыскусію па пытаньнях “Ці патрэбна Беларусі на сёньняшнім этапе развіцьця ўступаць ў Эўразьвяз?”, “Расея ці Эўропа –  магчымасьці і пэрспэктывы адносінааў”.

Моладзь цікавілася сучасным становішчам краіны ў сьвеце, удзелам Беларусі ва ўплывовых міжнародных арганізацыях і структурах. Па ходзе дыскусыйнага клюбу высьветлілася, што моладзь аддае перавагу Эўразьвязу, інтэграцыі ў Эурапейскую супольнасьць, скасаваньні  межавых і мытных абмежаваньняў пры вандроўках па Эўропе.

Цягам часу дыскусія перерасла ў сяброўскую размову  з гарбатай і печывам.

leva 01:00, 10/09/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1477 seconds.