Кіргіскіх школьнікаў вучаць не выкрадаць нявестаў

Пакуль беларускіх школьнікаў вучаць вернасьці беларускім таварам, а амэрыканскім студэнтам распавядаюць, як быць геямі, для кіргіскіх старшаклясьнікаў ладзяцца сэмінары «Выкраданьне нявестаў: традыцыя ці злачынства?», на якіх тлумачыцца, што так рабіць нельга.

­­

 

Праграма заняткаў складалася праводзілася студэнтамі Амэрыканскага ўнівэрсытэту ў Цэнтральнай Азіі і складалася зь лекц­ыі пра парушэньне правоў чалавеку і гендэрную няроўнасьць, а таксама з паказу дакумэнтальнага фільма пра чатыры рэальныя выпадкі крадзяжу нявестаў.

Апроч таго, была падпісаная «Клятва супраціву пры выкраданьні для жанчын і мужчын». Праўда, не вядома, ці ўсе прысутныя яе далі.

Праграма фінансавалася Бюро па пытаньнях культуры і адукацыі Дзярждэпартамэнту ЗША. У мерапрыемствах узялі ўдзел больш за 200 вучняў з усіх абласьцей Кіргізіі. Пытаньне крадзяжу нявестаў не губляе актуальнасьці ў гэтай краіне: нягледзячы на тое, што тое ёсьць крымінальнай справай, выпадкаў «ала качу», як завецца гэты звычай, становіцца болей.

­
SlaDa 15:27, 17/01/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1346 seconds.