Паліць кальян — шкодна для здароўя

Навукоўцы абверглі папулярнае меркаваньне, што кальян прыносіць толькі задавальненьне — і ніякай шкоды для здароўя. Дык вось, гадзінка на ўсходніх падушках, з трубкай кальяну ў воблаку прыемнага водару роўная пакунку цыгарэтаў.­

 

Апошнім часам папулярнасьць кальянаў расьце і на Беларусі. А на захадзе гэты сымбаль Усходу ўжо трывала ўвайшоў у жыцьцё, асабліва студэнцтва. Пасьля забароны на паленьне цыгарэтаў у некаторых краінах, наведвальнікаў кальян-бараў стала яшчэ больш.

Але сёньня навукоўцы заклікаюць падумаць двойчы. Дасьледваньні ў розных краінаў далі невясёлыя вынікі — паліць кальян насамрэч шкодна. Напрыклад, амэрыканскія навукоўцы высьветлілі, што 45 хвілін за кальянам — усё роўна, што паліць звычайную цыгарэту пяць хвілін.

Натуральна, што пад найбольшую рызыку пастаўленыя тыя, хто паліць і цыгарэты, і кальян.

Фота з Dailylobo.com

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.127 seconds.