Скандальныя словы гішпанскага караля ў бок Чавэса сталі гітом

Хуан Карлас нават і падумаць ня мог, што кінутая ім фраза «Чаму б вам не заткнуцца?» у бок прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса, стане сапраўдным выбухам, гітом па ўсёй Гішпаніі. Напрыклад, рынгтон «Why don’t you shut up?» спампавалі паўмільёна ­чалавек.­

­

 

­Гэтыя пяць знакамітых словаў зарабляюць мільёны эўра: на рынгтонах, кубачках, цішотках і сайтах. Парушэньне дыпляматычнага пратакола стала брэндам.

Прыблізна 500 тысяч чалавек паставілі словы «Why don’t you shut up?» на свае мабільныя тэлефоны — выклаўшы 1,5 мільёны эўра.

Каля 700 парадыйных відэа зьявіліся на YouTube, а маленькія кампаніі, што робяць надпісы на цішотках, выконваюць гадавы плян за тыдзень.

З аднаго боку — парушэньне дыпляматычнага пратаколу, а зь іншага — вельмі шчырыя словы, якія хоць раз у жыцьці вымаўляў кожны, хай сабе і не ў бок прэзыдэнта Вэнэсуэлы. Ня кажучы ўжо пра тое, колькі разоў хапала трываласьці стрымацца і толькі ў думках сказаць суразмоўцы: «Why don’t you shut up?»:)

­
SlaDa 13:01, 20/11/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0727 seconds.