Пакуначкі для гарбаты і фільтры для кавы – дзьве нямецкія гісторыі

Штогод ў сьвеце выкарыстоўваецца каля 220 міліярдаў пакецікаў для гарбаты. І хоць зварыць каву без фільтраў і завары­ць гарбату без пакецікаў цалкам магчыма, але якім бы было наша жыцьцё, калі б такіх простых рэчах не было ў побыце.

­

Tea?

Амэрыканскі гандляр гарбатай Thomas Sullivan аднойчы ў 1904 ці 1908 годзе для зручнасьці даслаў сваім кліентам тавар ў шаўковых пакеціках. Пакупнікі, у сваю чаргу, палічылі, што мех быў мэтазгодна дасланы гандляром для заварваньня гарбаты і пачалі заварваць гарбату ў тых самых пакеціках. Гарбатныя кантрабандысты выкарысталі любоў tea-манаў для паляпшэньня свайго бізнэсу і сталі падмешваць у добрую гарбату розныя зёлкі і гарбату горшых гатункаў.

Праблему падробкі гарбаты ў дазаваных пакеціках вырашыў брытанец John Horniman. Ён прапанаваў папяровыя і баваўняныя пакецікі склейваць. Але пры заварваньні напой набываў прысмак штучных рэчываў і паперы. Пакецікі, што прапанаваў Horniman былі круглай формы, таму ў народзе іх называлі Pompadour, па падабенству з моднымі дамскімі сумачкамі. Салдаты у час першай сусьветнай вайны называлі пакецікі гарбатнымі бомбамі. Але ў такім пакунку пры заварваньні гарбатныя лісты не перадавалі свой арамат і смак.

У 1929 годзе былі вынайдзены сучасныя пакецікі для гарбаты. Нямецкі інжынэр Adolf Rambold пасьля выпрабоўваньня розных матэрыялаў, аптымальных формаў і тэхналёгіяў прапанаваў новы прадукт з спэцыяльнай пэргамэнтай паперы і сканструяваў машыну па запакоўваньню гарбаты. Так пакецікі з гарбатай набылі сучасны дзьвюхкамэрны выгляд. Трубка з адмысловага натуральнага матэрыялу даўжынёй 15 см з дзьвюх бакоў напаўняецца гарбатнымі лістамі, перагінаецца і замацоўваецца зьверху жалезнай дужкай зь ніткай. Такім чынам, вынаходца стварыў прастору для паўнавартаснага настойваньня лістоў і пазбавіў гарбату ад непрыемных прысмакаў.

Сучасныя машыны па запакоўваньню гарбаты вырабляюць да 400 пакецікаў у хвіліну! Штогод выкарыстоўваецца каля 220 міліярда пакецікаў для гарбаты. Але сапраўдныя аматары гарбаты перакананы, што смак ліставой гарбатай, заваранай у імбрыку па правілах, не заменіць ніякая гарбата ў пакеціку. Акрамя таго мы плацім, набываючы такую гарбату, і за пакецікі, і за папяровую вокладку кожнага пакеціка. 

or Coffee?

Нездарма фільтры для кавы прыдумалі таксама немцы. Культ кавы ў немцаў асаблівы і істотна адрозьніваецца ад пашыранага распіцьця кавы ў нас «каб не заснуць» ці «атрымаць зарад бадзёрасьці на працоўны і навучальны час». Кава для немцаў – напой для ўтульнай атмасфэры і размоваў.

Хатняя гаспадыня з Дрэздэну Melitta Bentz сваім адкрыцьцём у 1908 годзе зьмяніла погляды на прыгатаваньне кавы. У1908 яна выкарыстала прамакашкі са сшыткаў сваіх сыноў для заварваньня кавы. Пасьпяховае вынаходніцтва яна запатэнтавала ў тым жа годзе ў кайзэраўскім ведамстве патэнтаў і праз кароткі час са сваім мужам заснавала фірму. Пасьля ўдасканаленьня прадукту з 1912 году яны пачалі выпускаць паперу для фільтраў, а з 1937 году фільтры для заварваньня кавы. Бізнэс, заснаваны спадарыняй Bentz, і на сёньняшні дзень ідзе добра. Кампаніяй, якая выпускае фільтры, каву і апараты для кавы, кіруюць яе ўнукі.

Фота: www.blume-fotografie.de­

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1234 seconds.