Можна дапамагчы дзецям

Многія жывуць па схеме «дом-унівэр ці праца-/кіно, тэатр, вуліца/-дом». Але калі падазраеш, што ты добры і крэатыўны чалавек, то ёсьць канкрэтная прапанова. ГДА «Беларускі Дзіцячы Хоспіс» шукае валянтэраў, якія могуць дапамагчы невылечна хворым дзецям адчуць ўвагу і хвіліны радасьці.

Дзеткам, якія з-за хваробы пазбаўленыя стасункаў з аднагодкамі, патрэбны новыя знаёмыя  і сябры.

Чым канкрэтна можна дапамагчы:

  • пагуляць зь імі ў складанку ў цэнтры;
  • навучыць іх вышываць і рабіць падарункі з саломкі;
  • арганізаваць сьвята і паставіць м’юзікал;
  • пагуляць па горадзе і расказаць казку;
  • падтрымаць словам і проста даслаць ліст па e-mail;
  • прыдумаць цэлы стос сваіх гульняў, заняткаў і рэалізаваць іх;

Галоўнае - ты можаш дапамагчы ім адчуць сябе шчасьлівымі.

Студэнты ўсяго сьвету ўдзельнічаюць у валянтэрскіх рухах. Яны дапамагаюць людзям і сабе, бо моц – у сяброўстве.

Арганізацыйны збор каманды валянтэраў адбудзецца 13 кастрычніка (субота) у 10.00 у будынку «Хоспіса».

Адрэса: в.Бараўляны, Менскі р-н; вул.Бярозавы гай, 100А.

Праезд: аўт. 515 (каля ст.м. «Плошча Леніна»), 113 (каля ст.м. «Маскоўская») да прып. «Пасёлак ЛЯСНЫ».

За дадатковай інфармацыяй можна зьвярнуцца на: e-mail: hospicepall@mail.belpak.by, сайт: hospice.by, тэл. (8017) 505-27-47 – Алёна, каардынатар валянтэрскага руху.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.