Пройдзе вечарына «Вялікія вандроўнікі Беларусі і Бэльгіі. Падарожжа»

Акрамя расповедаў пра прадарожжы нашых суайчыньнікаў, прысутныя змогуць пачуць «Джамбібум», Тацяну Беланогую і іншых.

Тых, хто восеньскім дажджлівым вечарам з радасьцю б выправіўся ў вандроўку, запрашаюць у падарожжа, хай сабе і віртуальнае. 27 верасьня, а 18.00 у Доме Дружбы (вул. Захарава, 28, ст.м. Плошча Перамогі) адбудзецца вечарына «Вялікія вандроўнікі Беларусі і Бэльгіі. Падарожжа».

Пра падарожжы вядомых беларускіх асобаў раскажуць Ягор Конеў (аўтар кнігі «Амэрыканская адысэя Тадэвуша Касьцюшкі»), Сяргей Кавалёў (аўтар п’есы «Саламея», пісьменьнік і выкладчык), Юры Жыгамонт (актор і аўтар перадачы «Падарожжа дылетанта») і іншыя, а таксама бэльгійскія госьці.

Удзел прымаюць:

Этна-гурт «Джамбібум», бард Тацяна Беланогая, музыка-лірык Юлія Чорная, хор Алены Гуляевай і іншыя. 

Уваход вольны

Паводле прэс-рэлізу

11:38, 27/09/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0795 seconds.