Жуйкі больш не пагражаюць чысьціні Лёндану

Вырашаная адна з галоўных праблемаў Лёндану - жуйкі на тратуарах: напачатку наступнага году ў продажы мусіць зьявіцца жуйка, якая ня ліпне.

Чысьціня Менску ўжо становіцца легендарнай. Але і ў сталіцы Вялікабрытаніі таксама клапоцяцца аб зьнешнім выглядзе гораду. А вораг лёнданскай чысьціні – жуйкі, якія ліпнць да ходнікаў. Толькі задумайцеся над гэтымі лічбамі:

  • 3 пэнсы каштуе ў сярэднім пакунак жуйкі
  • 10 пэнсаў каштуе ачысьціць адну жуйку ад тратуару
  • 100 градусаў Цэльсія складае тэмпэратура вады, з дапамогаю якой з шлянгу змываюць жуйку, якая наляпілася на тратуар
  • 300 тысяч жуек выдаленыя падчас апошняй зачысткі на Оксфард-стрыт
  • 100 тысыч фунтаў штогод выдаткоўваецца на барацьбу з жуйкай у Вэстмінстары

І вось, навуковы прарыў году – жуйка, якая ня ліпне – вырашыць гэтую праблему:

«Гэта рэвалюцыя ў нашай барацьбе з жуйкавай навалаю», - лічыць Літ Пэні, адказны за пытаньні навакольля і арганізацыі адпачынку Вэстмінстарскай рады Лёндану.

Аснова новай жуйкі - алея- і вільгацялюбівы палімэр, які дадалі да іншых інгрыдыентаў. Дзякуючы новаму кампанэнту якасьці жуйкі зьмяніліся такім чынам, што вакол яе фармуецца слоік вады або алея, а таму яна горш прылепваецца да розных паверхняў.

Жуйка, якой вытворцы з Брыстальскага ўнівэрсытэту далі працоўны назоў Rev7, мусіць зьявіцца ў продажы напачатку наступнага году.

 На фота - легендарная алея жуек у ЗША. 

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.