Наваполацкія студэнты разам зь мясцовай моладзьдзю прыбіраюць бераг Заходняй Дзьвіны

6 жніўня ў Наваполацку прыбіралі ўзьбярэжжа Дзьвіны ў гарадзкім парку культуры і адпачынку. Акцыя была зладжаная дзякуючы сумесным намаганьням гісторыка-культурнага клюбу “Княжыч”, ЦМІ “Сварог”,сябрамі Наваполацкага ЗБСу , ГА “Усяслаў Чарадзей” і незангажаванай моладзьдзю Наваполацка.

Не зьвяртаючы ніякай увагі на дождж, які ішоў усю другую палову дня, удзельнікі акцыі справіліся з сваёй мэтай. Сябры НДА Наваполацку і звычыйная гарадзкая моладзь, даказалі, што эфэктыўна вырашаць маленькія мясцовыя праблемы можна і без дзяржаўных афіцыйных структураў. Галоўнае жаданьне, і нямае розьніцы, якое зараз надвор'е.

leva 00:00, 07/08/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.057 seconds.