Праз тры гады ўкраінскія студэнты будуць атрымліваць дыплёмы эўрапейскага ўзору

Чатыры гады ва Ўкраіне ідзе эскпэрымэнт па пераходу ВНУ на міжнародныя стандарты, у прыватнасьці, адаптацыя да Балёньскай сыстэмы.

Як заявіў сёньня ўкраінскі міністар адукацыі Станіслаў Нікалаенка,

з 2006 года ўсе да аднаго ўнівэрсытэты працавалі на падставе гэтых патрабаваньняў, таму ў 2010 годзе мы выходзім на выпускніка, які б працаваў цалкам па эўрапейскіх стандартах”.

У гэтым годзе ва Ўкраіне будзе зьменены парадак умоваў выдачы ліцэнзіяў і акрэдытацыі навучальных установаў, але без урону для абітурыентаў – колькасьць месцаў у ВНУ сёлета мусіць быць на траціну большай, чым колькасьць выпускнікоў сярэдніх школаў. 

Сярэдні ўзрост прафэсараў – 60 год, тады як асьпірантам усяго каля 20. Сытуацыю з такой узроставай разьбежкай міністар лічыць ненармалёвай і назваў “старэньнем прафэсійных кадраў”.

Да болю знаёмую сытуацыю, характэрную для большасьці постсавецкіх краінаў і найбольш адчувальную для студэнтаў у штодзённым жыцьці сп. Нікалаенка назваў навучаньнем са “старымі пажоўклымі канспэктамі”, - паведамляе Korrespondent.net.

Адзначаныя праблемы, са словаў міністра, ужо вырашаюцца і праз 3 гады ўкраінская вышэйшая адукацыя будзе зусім на іншым узроўні.

Новаўвядзеньні для Беларусі таксама зусім ня рэдкасьць. Хутчэй Беларусь можа нават гэтым пахвастацца. Умовы паступленьня ў ВНУ на працягу апошніх трох год пастаянна мяняліся. Сёлетнім беларускім абітурыентам пакуль можна хіба што паспачуваць і трымаць пальцы крыжыкам – “на ўдачу”.

Воля Кузьміч 17:40, 25/01/2007
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0913 seconds.