Некаторым канадзкім выкладчыкам дазволілі паліць марыхуану

Выкладчыкі двух канадзкіх унівэрсытэтаў атрымалі права паліць марыхуану ў сьценах навучальных установаў. Падставай для дазволу сталі мэдыцынскія сьведчаньні. Спасылаючыся на рэкамэндацыі лекараў, прафэсары дамагліся ад працадаўцаў дазволу на паленьне. 

марыхуана

Для рэалізацыі гэтага права выкладчыкам унівэрсытэтаў Таронта і Ёрк вылучаныя асобныя вэнтыляваныя пакоі. Курцы сьцьвярджаюць, што без паленьня канопляў яны не ў стане падтрымліваць сваю працаздольнасьць на належным узроўні. 

Унівэрсытэцкія выкладчыкі ўвайшлі ў лік паўтары тысячы канадцаў, якія, паводле закону, прынятаму ў 2001 годзе, атрымалі законную магчымасьць паліць марыхуану па мэдыцынскіх сьведчаньнях. Для забесьпячэньня іх патрэбаў урад Канады вырошчвае каноплі на адмысловай плянтацыі, разьмешчанай на закінутай салянай шахце. Гатовая для ўжываньня “трава” прадаецца легальным спажыўцам па кошце 4 даляры 40 цэнтаў за грам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1148 seconds.