Што трэба ведаць, каб паступіць у Cambridge ці Oxford?

Чаго варты кубак для кавы? Калі чалавек мёртвы? Чым адрозьніваецца бульба ад цыбулі? На такія незвычайныя пытаньні павінны адказаць абітурыенты ўнівэрсытэтаў Cambridge і Oxford, каб даказаць, што яны вартыя быць студэнтамі гэтых прэстыжных ВНУ сьвету.

Колькі вады ў карове?

Каб атрымаць месца ў самых вядучых брытанскіх ВНУ, недастаткова мець выдатныя адзнакі ў школьным атэстаце. Хто хоча трапіць ў такія ВНУ, мусіць ведаць, напрыклад, які адсотак ад усёй вады плянэты ўтрымлівае карова, ці даць адказ, блізкі да правільнага, таму што прыёмная камісія ўнівэрсытэтаў Oxford і Cambridge не можа наўпрост запытацца ў абітурыента, ці ён сапраўды cool, каб ацаніць яго.

Сярод пытаньняў сустракаюцца і такія: “Калі б перад Вамі стаялі тры прыгожыя, распранутыя жанчыны, якую б Вы абралі. І які б ўплыў гэта зрабіла на эканоміку?”, “Які з палітыкаў 19 стагодзьдзя найбольш падобны да Тоні Блэра?”, “Наколькі зручнае гэтае крэсла?

Усё даволі зразумела. Выпускнікі ўнівэрсытэтаў, якія займаюць першыя месцы ў сусьветным рэйтынгу ВНУ, маюць самыя лепшыя шансы ў пошуках працы. 14000 абітурыентаў змагаюцца штогод за 3400 месцаў ва ўнівэрсытэце Cambridge, сытуацыя ў Oxford падобная.

Вядучыя ўнівэрсытэты шукаюць “незалежных мысьліцеляў”, кажа старшыня прыёмнай камісіі James Uffindel у інтэрвію BBC, “і студэнтаў, якія могуць адказаць лягічна”. Але пры гэтых адмысловых пытаньнях ўлічваецца таксама абраны профіль. Так, студэнты- хімікі атрымоўваюць  пытаньні кшталту, як функцыянуе колер валасоў, студэнты -  біёлягі павінны патлумачыць адрозьненьні паміж бульбай і цыбуляй, маладыя архітэктары сутыкаюцца з заданьнем, параўнаць музыку з сваёй працай, а фізыкі мусяць патлумачыць, чаму немагчыма запаліць сьвечку ў касьмічным караблі.

І да шчасьця толькі студэнт - філёзаф ў Oxford мусіць вырашаць, ці гэта магчыма, жыць ў грамадзтве, у якім ўсе людзі пастаянна падманваюць.

krasannna 15:19, 02/11/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1041 seconds.