Оксфард аддасьць перавагу незаможным абітурыентам

Адзін з самых прэстыжных ВНУ Вялікай Брытаніі Оксфард зьмяніў сыстэму прыёму абітурыентаў. Зараз перавага будзе аддавацца выпускнікам дзяржаўных школаў, у якіх навучаюцца дзеці небагатых бацькоў, піша выданьне The Guardian

Прадстаўнікі ВНУ будуць рабіць запыты па акадэмічнай пасьпяховасьці абітурыента і калі адзнакі будуць адпавядаць "прахадным" патрабаваньням, прызначаць сумоўе. Прычым трапіць у прыёмную камісію Оксфарда вучню дзяржаўнай школы будзе прасьцей, чым вучню з прыватнай платнай школы.

Па словах ініцыятараў увядзеньня новай сыстэмы, яна не накіраваная на дыскрымінацыю больш забясьпечаных вучняў. Гэтая мера павінна садзейнічаць усталяваньню балянса паміж навучэнцамі вядучай ВНУ Вялікай Брытаніі, калі добрая адукацыя стане дасягальнай і для дзяцей зь незабясьпечаных сем’яў.

Новая сыстэма пачне функцыянаваць ужо ў наступным годзе. Нягледзячы на яе ўвядзеньне, для дзяцей з Вялікай Брытаніі і ЭЗ кошт за год навучаньня будзе па-ранейшаму складаць 1200 фунтаў стэрлінгаў.

Нагадаем, што для паступленьня ў Оксфард неабходна атрымаць пэўную адзнаку па пэўным прадмеце ў школе, тады здача прадметаў пры паступленьні не будзе праблемай. Па словах прадстаўнікоў ВНУ, каля 35 адсоткаў самых высокіх адзнакаў па прадметам атрымліваюць выпускнікі прыватных школаў, хоць у іх навучаецца толькі сем адсоткаў ангельскіх дзяцей.

Яны сьцьвярджаюць, што калі падняць плянку патрабаваньняў іспытаў, толькі 20 адсоткаў студэнтаў Оксфарда будуць выпускнікамі дзяржаўных школаў. Гэта тлумачыцца тым, што ў прыватных школах адукацыя лепшая.

Baj 17:00, 27/07/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0853 seconds.