Адборышча-2006: знаёмімся з гуртом VODAR SUSVIET

Інфармацыя пра магілёўскі гурт VODAR SUSVIET

Скачаць запіс "Ты і я" (3.22 Мб)

Гурт створаны 7 красавіка 2003 года ZS і Валесем. Назвалі яго Vodar Susviet. “Назва гурта ўвасабляе сабой тыя пачуцьці, якія выклікае наша творчасьць,” – сьцьвярджае лідэр каманды Сяржук Завадзкі

Стыль абралі Hard rock зь лірыкай каханьня ці проста love-rock. Зараз увесь вольны ад працы час музыкі праводзяць на гукастудыях Магілева – рыхтуюць матэрыял для дэбютнага СD.

Сярод творчых посьпехаў гурта варта адзначыць намінацыю “Дэбют года” на фэсьце “РОК-КАРОНА” ў Магілеве (2004) і перамогу ў намінацыях “Лепшы вакал”, “Лепшыя бубны”, “Лепшае шоў” на фэсьце “РОК на Каляды” (2004).

У мінулым годзе на адборачным канцэрце “БАСовішча” ўвайшлі ў лік гуртоў, што мусілі прымаць удзел у фэсьце, але на імпрэзу ня трапілі – Сяржук пайшоў у войска.

Сьпіс удзельнікаў гурта:
Сяржук Завадзкі – вакал

Валесь Kreng Клымчук – бас
Дзіма Demonix6 Шапавалаў – гітара

Дзяніс Donatello Кандрашоў – клявішы
Сяржук Dead Целабенак – бубны
 

Сяржук Завадзкі, вакал: “За час свайго трохгадовага існаваньня мы прымалі ўдзел у шматлікіх фэстах па ўсёй Беларусі. Зараз хочам паспрабаваць свае сілы за мяжой і БАСы-2006 – не выключэньне”

 
12:00, 06/06/06
Квасір
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3804 seconds.