Фестываль Сярэднявечча ў Троках: рыцары і «Пагоня»

Сёлетні фестываль Сярэднявечча ў Троках (Тракай) ужо 15-ы на рахунку знакамітага сваімі замкамі і касцёламі гарадка недалёка ад Вільні. Рыцары тут хоць і найбольш чаканыя героі, але далёка не адзіныя. Акрамя іх атмасферу часоў Люблінскай уніі спрабуюць аднавіць музыкі (у тым ліку і беларускі Cornucopia ensemble у кампаніі з чароўнай нават у сярэднявечнай шэрай тканай сукенцы Русяй), блазны, прынцы і прынцэсы, што спрабуюць таньчыць у любым перапынку паміж рыцарскімі спаборніцтвамі, і, канешне ж, паўсюдныя гандляры.

Болей пра фэст у рэпартажы Generation.by

Алесь Герасіменка 27/06/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0368 seconds.