Брытанскі навуковец прыехаў у Менск з канцэртам

Прафесар культуралогіі з Вялікабрытаніі Бенджамін Коўп калісьці прыязджаў пажыць ў Беларусь, бо на радзіме яму не хапала «пачуццёвых» стасункаў. Ён выкладаў тут філасофію і культуралогію ў ЕГУ і неўзабаве сышоўся з гуртом «Нагуаль». Але ЕГУ ў Менску закрылі.

Цяпер Бенджамін жыве паміж Вільняй і Варшавай, выкладае ў ЕГУ на новым месцы. Днямі ён заехаў у Беларусь ізноў. Каб выступіць разам з сваімі сябрамі з «Нагуалю», паралельна распавёўшы слухачам троху аб субкультурах гарадской прасторы і іншыя актуальныя байкі ўрбаністычных даследаванняў. Сустрэча-канцэрт адбылася ў менскім Доме Фішэра.

Юля Fox 28/02/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0625 seconds.