Фестываль за здаровы лад жыцця сабраў аматараў Street Workout у менскім спартовым комплексе «Алімпіец». Street Workout — гэта вельмі бюджэтная спартовая забава. З ангельскай перакладае як «вулічная трэніроўка», што адразу выдае сутнасць гэтай з’явы. Маладыя людзі, вельмі часта школьнікі, збіраюцца на супольныя трэніроўкі на адкрытых спартовых пляцоўках дзесьці ў дварах спальных раёнаў вялікіх гарадоў, каб, як яны самі кажуць, «заняцца фізічным развіццём». Рух «ўок’аўцераў» паўстаў адносна нядаўна. А аб’яднанне яго адбылося не без удзелу сацыяльных сетак (найперш VK).
Болей пра Street Workout у Беларусі