Фотарэпартаж з Эўратуру папяровых Ляпісаў

Цягам двух апошніх тыдняў Ляпіс Трубяцкой быў заўважаны адначасова ў розных эўрапейскіх гарадах. Яго бачылі на вуліцах Горадні, Клайпеды, Новага Сончу ў Польшчы, Менску, Гомелю і Барсэлёны. Здымкі зь месца падзеяў.

На стадыёне аднаго з эўрапейскіх гарадоў гурт заўважыў Ўладзіслаў Палякоў.

Вольга Кавалеўская сустрэла Міхалка з сябрамі на Жданах і на подступах да рэзыдэнцыі.

Каля Трыўмфальнай аркі ў Барсэлёне лідара Ляпісаў заўважыла Карына Бобрык.

За вулічным канцэртам «Ляпіса Трубяцкога» ў Клайпедзе назіралі Аляксандра Лакатчэнка і Тацяна Яфімава. Здымкі з марскога берагу не трапілі, на жаль, у гісторыю, бо ўдзельнікаў гурта літаральна зносіла сьвежым брызам.

У Горадні гурт суправаджала Юля Катаржынская. Мінакі пазнавалі Ляпісаў, прасілі аўтографы і нешта засьпяваць.

На беразе Сьвіслачы Віка Васілеўская сустрэла Міхалка за спартовай акрабатычнай рыбалкай.

Аляксей Нарко трапіў на выступ Ляпісаў у польскім горадзе Новы сонч, што разьмесьціўся недзе блізу Кракава.

А распачыналася сэрыя выступаў канцэртам на першамай у менскім парку Горкага, які наведалі Таня Цуканава і Стась Багданаў.

Працягнуць прыгоды папяровых музыкаў, якім забаранілі выступы ў Беларусі, можна ў любы час: зыходнікі да выяваў «Ляпісаў» па шматлікіх просьбах мы выклалі ў вольны доступ (спампаваць). Самыя цікавыя фотазнаходкі дасылайце нам на team@generation.by. А пачалося ўсё з «Бел-чырвона-белага на вуліцах Менску» і «Канцэртаў забароненых гуртоў на буйнейшых пляцоўках гораду».

11/05/2011

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0378 seconds.