Фотарэпартаж з трэцяй музычнай узнагароды сайту Experty.by па выніках 2010 году.
Адкрываў цырымонію гурт The Silicon, які выпусьціў у мінулым годзе дэбютны альбом.
Імпрэза прайшла ў фармаце зачыненага прэс-мерапрыемства ў страўні "Камяніца".
Адзін з чатырох штатных экспэртаў сайту Сяргей Будкін.
Дэбютны альбому 2010 году ў гурта Pananieba.
Заснавальнік сайту Experty.by Зьміцер Безкаравайны.
Лепшы рэкард-лэйбл зноўку Westrecords.
Адзін з чатырох штатных экспэртаў сайту Зьміцер Падбярэзскі.
Прадстаўнік "народных экспэртаў" - зарэгістраваных карыстальнікаў experty.by.
Фольк-праект Hvarna, які нарадзіўся ў Маскве, атрымаў тры ўзнагароды - лепшы фольк-альбом, прыз народных экспэртаў і прыз замежных экспэртаў.
Анатоль Вечар, які ўручаў адну з узнагародаў, прадставіўся "мужам вядомай тэлевядучай Аксаны Вечар", спаслаўшыся на тое, што ўжо год не працуе на тэлеканале.
Вечар пашкадаваў, што так і не пасьпеў зьняць "Дзецідзяцей" для тэлепраекту "Pro-движение".
Дзяліць узнагароду гурту не давядзецца - былыя "Дзецідзяцей" атрымалі чатыры дыплёмы.
Алег Клімаў - адзін з чатырох штатных экспэртаў сайту.
Музычныя журналісткі Каця Пытлева і Надзея Кудрэйка.
"Афтары правды" Нэйра Дзюбеля былі фаварытамі ў некалькіх намінацыях, аднак ва ўсіх апынуліся другімі. Кульлінковіч, падаецца, не сумаваў, але Безкаравайны на ўсялякі выпадак прэзэнтаваў яму "магічны сымбаль".