Фота: Практычная Швэцыя

Швэцыя — сапраўдная выспа скарбаў. Каштоўныя знаходкі тут таяцца ва ўсім: ад людзей да сярэднявечных камянёў з таемнымі рунічнымі надпісамі. Ales Bezuher шукаў і знайшоў падабенствы гэтай паўночнай краіны зь Беларусьсю.

Каменьні Швэцыі


Svear-rige — дзяржава сьвеяў. Камяні з рунічнымі надпісамі ў тысячагадовым мястэчке Ветланда ў паўднёвым швэдзкім Смоландзе


На зломе тысячагодзьдзяў старажытным асам — скандынаўскім багам на чале з Одынам, яго сынам Торам, абаронцам Мідгарду, — быў нанесены зьнішчальны ўдар з боку хрысьціянства


Цяпер старажытныя сагі гучаць як казкі, хаця рэлігійная барацьба 900 гадоў таму была болей як сур’ёзная

Сталіца Швэцыі


800 гадоў таму тут не было нічога, акрамя рыбацкага паселішча. Цяпер гэта сталіца краіны Стакгольм


Першая частка назвы гораду — Сток, значыць бервяно, другая — холм — маленькая выспа


Ратуша Стакгольму — Дыснэйлэнд пачатку 20 стагодзьдзя. Узбудаваная 80 гадоў таму ў пошуках падабенства зь сярэднявечным замкам, яна ўтрымлівае пакоі, дзе адбываецца ўшанаваньне Нобэлеўскіх ляўрэатаў, залі саветаў, галерэю прынца і Залатую залю са сьценамі з выявамі Эйфэлевай вежы, старажытных скандынаўскіх конунгаў і памылковым гербам каралеўства


Чыгуначная станцыя Стакгольму ў 2 гадзіны ночы: белыя ночы бываюць ня толькі ў Піцеры


800 гадоў таму тут не было нічога, акрамя рыбацкага паселішча. Цяпер гэта сталіца краіны Стакгольм

Людзі Швэцыі


«Ёсьць нешта агульнае ў швэдзкім і беларускім характары», — кажа Ён Фрыдхольм, які любіць менскі гурт Port Mone і турбуецца за лёс беларускага Сеціва. Але ўдакладніць, што мае на ўвазе, ня можа. Загадка


Што агульнага ў Беларусі і Швэцыі? І там і тут жыве па 9 зь нечым мільёнаў чалавек, і беларуская, і швэдзкая гісторыя пачыналася з агульнага выгляду дэмакратыі. У 17 стагодзьдзі мы нават былі ў адной дзяржаве. Але і гэта ня ўсё. Гісторык Андрэй Катлярчук знайшоў агульнага паміж Беларусьсю і Швэцыяй на цэлую кнігу


Як і Вялікае Княства, Швэцыя перажыла ў 16-17 стст. нешта кшталту залатога стагодзьдзя — часу багацьця і хуткага разьвіцьця. У тыя часы, як пазьней напішуць гісторыкі, Швэцыя грала непамерна вялікую ролю ў Эўрапейскай палітыцы


Яшчэ адно падабенства: у стакгольмскай агламэрацыі, як і ў Менску, жыве каля 2 мільёнаў чалавек

Выбары Швэцыі


Кожны, каго я сустрэў у гэты дзень у швэдзкай сталіцы, на пытаньне пра выбары прыгадваў першую ў гісторыі пасьляваеннай Швэцыі пападаньне ў парлямэнт партыі, якая выступае супраць эмігрантаў


Малыя партыі: партыя фэміністак і...


...пірацкая партыя створаныя для вырашэньня адной-дзьвюх канкрэтных праблем


Скульптуры прэм'ер-міністраў Швэцыі ў парлямэнце краіне. Адзін зь іх, Улаф Пальмэ, быў забіты ў 1986. Забойства дагэтуль не раскрытае і застаецца самым загадкавым у гісторыі сучаснай Швэцыі

Практычная Швэцыя


У грамадзкай бібліятэцы ў цэнтры Стакгольму можна проста браць і чытаць кнігі на розных мовах, сядзець у Сеціве альбо адпачываць пасьля шопінгу. Рэгістрацыя не патрабуецца


Буйнешы ў сьвеце гіпэрмаркет мэблі IKEA у Ёнкопінгу


Так робяцца знакамітыя скандынаўскія асалоды

Алесь Bezuher 28/09/2010

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0365 seconds.