Падарожжа ў Нясьвіж альбо 150 км на роварах

Зь мінулага расповеду пра падарожжа ў Дудуткі прайшло ўжо шмат часу, але мы не сядзелі на месцы і шмат трэніраваліся-то на лекцыю ў Лошыцкі парк, то на Камароўку па маладыя памідоры, то яшчэ куды — але ўсё гэта ніяк не падобна на сапраўдныя прыгоды. Ды і вельмі ужо карцела выпрабаваць нашыя новыя здабыткі — намёт, багажнік, адмысловы роварны заплечнік, спальнікі і дыванкі — усяго 5.5 кг. Падумаўшы зь якую гадзіну, мы вырашылі рушыць на Нясьвіж — цікавае месца, палац, парк, возера і усё такое іншае, да таго ж на ровары можна даехаць і не ўзапрэць. Гэтым разам дзедаўскі компас пакінулі дома, а ехалі па GPS-навігатары.

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

Месца першай стаянкі мы выбралі, проста тыцнуўшы пальцам у мапу — невялічкі лес за Фаніпалем. Лясьнічыя вельмі нам дапамаглі — расчысьцілі лес ад ламачча, склалі яго ў акуратныя кучкі, а самі пайшлі спаць па хатах — таму ўжо праз 10 хвілін па дрэвах мільгацелі водблескі вясёлага цяпельца.

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На другі дзень, на стаянцы каля вось гэтай на першы погляд бясьпечнай і спакойнай сажалкі, здарылася прыгода — клешч учапіўся Наталцы акурат у тое месца, дзе, як сьцьвярджаў нехта з клясыкаў, «сьпіна губляе сваю шляхетную назву». Таму нам прыйшлося хуценька складаць манаткі і ехаць па дапамогу ў Стоўбцы — бо ніколі ня ведаеш, да якой гадзіны можа працаваць паліклініка ў невялікім горадзе. Пасьпелі якраз за 5 хвілін да закрыцьця і пазнаёміліся з маладзенькай, рудой доктаркай зь Менску, якая адпрацоўвала сваё разьмеркаваньне хірургам у раённым шпіталі. Кляшча пасадзілі ў прабірку, «да высьвятленьня абставінаў».

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

Паехалі глядзець на Нёман, а гледзячы — увесь час шукалі на рацэ човен з Воляй Кузьміч, якая менавіта ў той дзень змагалася з бабрамі і хвалямі недзе побач.

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

Спакусіўшыся на вясковыя краявіды, мы зьвярнулі з трасы, пагойсалі праз духмянае маладое жыта і вось ужо амаль паехалі назад, але неяк незаўважна набеглі чорныя аблокі і пачалася навальніца. Хуценька адшукаўшы нейкую страху, мы схаваліся пад ёй — потым высьветлілася, што гэта быў пункт узважваньня, у які чатыры разы на гадзіну, выскокваючы з дажджу, прыяжджала новая машына з сенам. Вось ужо і цётачка з будкі абгарнулася у плашч, села на ровар і, пажадаўшы нам добрай ночы, паехала дадому — а дождж ўсё ліў ды ліў. Тут было не да фатаграфаваньня — таму паверце на слова.

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

Стомленыя, мокрыя і злосныя, мы ўваліліся ў нейкі лес — зьнізу журчыць, зьверху ліецца, пасярэдзіне маты-пераматы — гэта я раскладаю вогнішча з сырых дроваў. Каму цікава, раскажу, як робіцца: шукаем елку, мацаем ніжнія ссохлыя галіны — яны мусяць быць сухія, бо вісяць над зямлёй і пад шатром зь верхніх галінак. Але найлепш пашукаць сухі ядловец — у ім так шмат масла, што яго ігліца гарыць як порах і пры гэтым страшна гудзе. Раскладаем цяпельца гэткім «буданчыкам», навокал складаем мокрыя дровы — яны сагрэюцца, прасохнуць, а потым сагрэюць і абсушаць самога турыста, падсмажаць яму сала на прутку, асьветляць лягер і падымуць настрой на ўвесь вечар.

На роварах у Нясьвіж

«Ну, а што Нясьвіж, ці даехалі?» — спытаеце вы. «Ну, а што яму зробіцца?» — адкажу я. Ні агонь, ні час, ні нават Салігорскі будаўнічы трэст № 3 яго не папсуюць. Ну, а кляштар бэрнардынак што тады, што цяпер — як інтэрнат пэдагагічнай вучэльні — поўны дзяўчынак з гарэзьлівымі вачыма, і таму я веру, што ўсё ў гэтым горадзе будзе найлепшым чынам.

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

На роварах у Нясьвіж

Калі прыйшоў час зьбірацца дадому, мы ад’ехалі крыху ад цэнтра, знайшлі нейкі парк і ў тым парку паабедалі і праспалі да вечара, а там рушылі ў суседні горад, на электрычку — яна давезла нас дахаты амаль за дзьве гадзіны. Вось ён, прагрэс!

На роварах у Нясьвіж

Ну, а наступным разам мы з вамі паедзем у Докшыцкі раён, у Параф’янава, дзе мёд, лазьня і балота з жабкамі — так што не губляйцеся!

Panda 10/08/2009

 
 
In 0.045 seconds.