Вясёлкавы «Адрыў»
У гэтую нядзелю ў Менску прайшла чацьвёртая па ліку гульня сэзону ў межах праекту гарадзкога арыентаваньня «Адрыў». Традыцыйна былі тры катэгорыі: транспартная, роварная і пешаходная. Старт – каля футбольнага манежу. Далучаемся як пешаходная каманда і рушым за заданьнямі.
Ужо па знаёмым парадку праходзіць рэгістрацыя каманд, раздача/атрыманьне заданьняў, і мапава-мазгавы штурм. Самыя заўзятыя «адрыўшчыкі» пачынаюць мапава-мазгавы штурм не адыходзячы ад «касы» :)
Наша «Жэсьць» у складзе трох дзяўчынак таксама пачала грызьці «мапавы граніт» :) і складаць плян «Поўнай жэсьці» па ўзяцьцю маста з прыжком на Радыятарнай. Хочацца адзначыць, што гэты быў адзін з найпрыемных КП.
«Перавал» пасьля шматкілямэтровага шпацыру пешшу ў пошуках коніка з ліхтарыкам — месца зь якога быў зроблены здымак на значку «Адрыва» гэтай гульні, ад якога трэба было адлічыць 250 мэтраў, каб прачытаць чацьвёртае слова на вокладцы «стацыянарнай» кнігі. Тут жа экскурс па цывільнаму раёну ў пошуках характарыстыкі злой сабакі, што мусіць пражываць у доме пад адрасным нумарам 13:)
Пасьля маленькага перапынку трэба было высьветліць, на якой гары завіс адзін з судзьдзяў спаборніцтваў Алекс Дыгер, каб атрымаць яго подпіс, і рушыць пад дажджом у пошуках «СТО 777» зь дзіўным масквічом:)
Далей, ужо амаль наскрозь змоклыя, мы вырашылі абысьціся без бонусаў і рушылі на фініш першага этапу.
Атрымаўшы новыя заданьні, і выпіўшы па кубачку цёплай гарбаты, пачаўся новы мапавы штурм.
Было халодна, мокра, але ж і весела! Усьмешкі на тварах удзельнікаў, пазытыў, і жаданьне фінішаваць захоўваліся нават у такія хвіліны :)
Такім чынам, узяўшы ўсе КП, і апусьціўшы частку бонусаў мы дайшлі да мейсца фінішу – ура!
Будзем удзельнічаць далей! Наступным будзе «Адрыў» у ночы. Да новых сустрэч!