Фотарэпартаж з Асамблеі НДА

6-7 сакавіка ў цэнтры IBB прайшоў вялікі сход грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў – у залі сабралося болей 300 чалавек з розных куткоў Беларусі.

Абмеркаваньне сытуацыі ў асяродку беларускіх грамадзкіх аб’яднаньняў, сур’ёзныя пленарныя паседжаньні з дыскусіямі пра ролю трэцяга сэктару, стратэгічныя пляны, прыняцьцё рэзалюцыяў – усё, што і мусіць быць на такім прадстаўнічым мерапрыемстве.

Пра Асамблею дастаткова шмат напісана ў розных СМІ, а як гэта ўсё выглядала, можна пабачыць у нашым фотарэпартажы.

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

З-за шэрагу прычынаў удзел у працы грамадзкіх арганізацыяў зараз у Беларусі ня самы папулярны. Да таго ж існуе канкурэнцыя з боку нефармальных інтэрнэт-супольнасьцяў. Пра новыя мэдыя і магчымасьці супрацы іх з традыцыйнымі грамадзкімі арганізацыямі абмяркоўвалася на сустрэчы перад Асамблеяй «Новыя мэдыі як форма грамадзкай актыўнасьці». 

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

Хто ўсе гэтыя арганізацыі? На Асамблеі можна было пазнаёміцца зь дзейнасьцю прынамсі часткі грамадзкіх ініцыятываў. Уся заля была ў стэндах з газэтамі, фота і буклетамі, а на другі дзень прайшлі відэа-прэзэнтацыі ад арганізацыяў.

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

У адмысловай сэкцыі была магчымасьць прэзэнтаваць свае мэдыя-праекты, арганізацыі ці асобныя кампаніі: часопіс «Партызан», творчы сеціўны праект Generation.bY, мультымэдыя часопіс «34», кампаніі «Чысты байнэт», «Супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» і іншыя.

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

У розных залях праходзілі тэматычныя майстар-клясы. Калярытны чэскі фатограф з доўгімі сівымі дрэдамі распавядае пра эфэктыўныя мэдаты візуалізацыі грамадзкіх кампаніяў.

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

Тры ініцыятывы зьехалі з кангрэсу ня толькі з кіпай дакумантаў і напрацаваных рэзалюцыяў, а і з каштоўнымі прызамі. За лепшыя прэзэнтацыі адзначаныя «Студэнцкая Рада», «Новая Група» і Магілёўскі грамадзкі цэнтар.

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

VI Асамблея НДА

tarka 10/03/2009

 
 
In 0.049 seconds.