Фотарэпартаж з уручэньня ўзнагародаў Experty.by лепшым альбомам 2008 году

Музычная цырымонія ў фармаце прэс-мерапрыемства прайшла 18 лютага ў кавярні «Камяніца».

Адчыняе імпрэзу гурт Akana-NHS, якія таксама ў ліку ўладальнікаў узнагародаў Experty.by.

Ініцыятар ўручэньня ўзнагародаў Зьміцер Безкаравайны распавядае пра прэмію.


Сяргей Будкін аб’яўляе намінацыю «Лепшы фольк-альбом 2008».

Уручэньне ўзнагароды ў намінацыі «Лепшы фольк-альбом 2008» — «Троіца» з альбомам «Сон-трава».

Алег Клімаў уручае ўзнагароду ў намінацыі «Лепшы рок-альбом 2008».

Ганаровы дыплём атрымлівае Павал Булатнікаў за «Маніфэст» «Ляпіса Трубяцкога».

Рады ўзнагародзе і прадусар ляпісаў — Яўген Калмыкоў.

Карыстаючыся момантам Калмыкоў піярыць прысутным «Энцыкляпэдыю беларускай папулярнай музыкі» Зьмітра Падбярэскага.

Зьміцер Падбярэскі уручае ўзнагароду ў намінацыі «Лепшы поп-альбом 2008».

Ганаровы дыплём атрымлівае Ядвіга Паплаўская за альбом «Любовь-Судьба» (Я.Паплаўская, А.Ціхановіч).

Ядвіна Паплаўская вылучылася, як сама заўважыла, «самай доўгай прамовай» пры атрыманьні ўзнагоды.

У намінацыі «Лепшы дэбютны альбом» перамога ў NHS (зараз Akana-NHS) з плыткай «700».


Зьміцер Безкаравайны спрабуе падлічыць на пальцах усіх экспэртаў, што прынялі ўдзел у адборы. Агулам атрымалася 17 чалавек.

А Алег Клімаў ужо гатовы ўручыць узнагароду лепшаму беларускаму лэйблу 2008 году.

Перамога ў West Records.

«Няма прароку ў Беларусі!» — камэнтуе «Джамбібум» узнагороду за першае месца ў намінацыі «Прыз замежных экспэртаў».

Максім Жбанкоў уручае «Прыз вялікага журы».

Перамога ў Ляпіса Трубяцкога з «Маніфэстам»! Яўген Калмыкоў пры атрыманьні ўзнагроды перадае «привет Троице», якую ляпісы абыйшлі ў рэйтынгу ў гэтай намінацыі :)

А «Найлепшым альбомам 2008 году» прызнаны «Сон-трава» «Троіцы».

Чытайце таксама тэкставы рэпартаж з цырымоніі ўручэньня ўзнагародаў Experty.by 


 
 
In 0.0457 seconds.