Распрацаваная спэцыяльная сыстэма для высьвятленьня плягіята

Расейскія кампутароўцы распрацавалі спэцыяльную сыстэму для высьвятленьня плягіята ў студэнтаў ВНУ. 

Заказчыкам цуда-праграмы выступіў рэктар аднаго з расейскіх ВНУ. Сваё вынаходніцтва капмутароўцы назвалі проста - "Антыплягіят" (AntiPlagiat.ru)

Працуе праграма даволі проста: неабхода ўсяго толькі адчыніць сайт праграмы й загрузіць неабходны дакумэнт, напрыклад, дыплёмную працу альбо дысертацыю. Капмутар шукае ў сэтцы падобныя тэксты, і праз 5 сэкундаў выдае, напрыклад, наступную выснову: тэкст на 40% скрадзены зь інтэрнэта. І адразу выдаюцца спасылкі на сапраўднага аўтара.

Стваральнікі сыстэмы ставяць сваёй мэтай падвышэньне якасьці расейскай адукацыі, пераважна ў тых яго складніках, дзе ад навучэнцаў патрабуецца прымяненьне творчых навыкаў пры напісаньні рэфэратаў, дыплёмных працаў і сачыненьняў. Аднак, чым абернецца "праграма выкрыцьця" на справе, пакуль сказаць цяжка.

Сыстэма працуе зусім нядаўна, але ўжо мае сваіх прыхільнікаў, сярод іх і выкладчыкі Маскоўскага інстытута эканомікі, мэнэджмэнта й права. Выкладчыкі гэтага ВНУ апынуліся самымі цікаўнымі: ужо другую сэсію тут не абыходзяцца без сучаснага дэтэктара праўды.

Варта зазначыць, што выкладчыкі не забыліся пратэставаць і асабістыя навуковыя працы. Вызначылася - усё чыста. Пасьля праверылі рэпутацыю любімых выпускнікоў мінулых гадоў, і пашкадаалі аб гэтым - працэнт скрадзенага быў 50-80%.

"Пошук супадзеньняў адбываецца мэтадам параўнаньня пасьлядоўнасьцяў сымбаляў без уліку моўных асаблівасьцяў і моўных узаемасувязяў", - распавёў Глеб Нікітаў, кіраўнік распрацоўкі AntiPlagiat.ru. "За кошт гэтага дасягаецца высокая, у некалькі сэкундаў, хуткасьць пошука супадзеньняў. Да таго ж, сыстэма дазваляе змагацца з плягіятам на любой мове - у гэтым яе перавага перад іншымі аналягамі, напрыклад, Turnltln.com", - заўважыў распрацоўшчык.

На дадзены момант сэрвіс працуе ў тэставым рэжыме, пры гэтым стваральнікі сыстэмы адзначаюць стабільную працу мэханізма пошука супадзеньняў. Сыстэма працуе з фарматамі HTML, RTF, PDF, .txt, .doc. Аналіз тэкста памерам 5 тысячаў знакаў адбываецца за некалькі сэкундаў. На сёньняшні дзень AntiPlagiat.ru праводзіць аналіз тэкста больш чым па 4 мільёнам крыніцам. У будучым распрацоўшчыкі плянуюць значна папоўніць базу.

Baj 16:46, 02/06/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.063 seconds.