У Францыі зноў пачаліся студэнцкія хваляваньні

У прыгарадах сталіцы Францыі ўзнавіліся студэнцкія хваляваньні. Моладзь робіць пагромы ў пратэст на прапанову міністра замежных справаў аб увядзеньні закона, які дае мэрам гарадоў паўнамоцтвы на задушэньне несанкцыянаваных дэманстрацыяў і прафіляктыкі такіх выступаў.

Яшчэ адной прычынай для пагромаў стаў арышт падлетка, які некалькі дзён таму напаў на кіроўцу гарадзкога аўтобуса.

Згодна паведамленьню паліцыі, каля сотні маладых людзей, узброеных бейсбольнымі бітамі й бутэлькамі з выбуховым палівам, напалі на прыватны дом мэра Манфэрмэй Ксаўе Лемуана. Варта зазначыць, што раней Лемуана спрабаваў увесьці забарону на збор падлеткаў ва ўзросьце ад 15 да 18 гадоў у колькасьці больш як 3 чалавека. Забарона была скасаваная пастановай суда, які палічыў, што ён супярэчыць канстытуцыі.

У хадзе сутычак пацярпела 7 паліцыянтаў. Таксама былі затрыманыя 6 маніфэстантаў, якія палілі аўтамабілі й кідалі каменьне ў паліцыянтаў. 

Baj 16:00, 02/06/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3396 seconds.