Адборышча-2006: знаёмімся з "band A", "Голай МаNaшкай" i "Сцягъ"

Працягваем знаёмства з гуртамі, якія падалі заяўкі на конкурсную праграму "Басовішча-2006". "Голая МаNaшка", "Сцягъ" і "band A" распавядаюць пра свае спадзевы і амбіцыі на "Адборышча-2006".

Голая МаNашка

скачаць запіс "Папараць-кветка" (2.7Mb) 

Гурт "Голая МаNашка” быў арганізаваны напрыканцы 1998 году. Тады ён яшчэ складаўся з трох чалавек. 

Першы канцэрт адбыўся ў тым жа 1998 годзе ў сярэдняй школе 153 горада Менску.

"Голая МаNашка" неаднаразова ўдзельнічала ў панк-грант фэстывалях і канцэртах. Гурт выступаў ня толькі ў Менску, але ў Менскай, Гомельскай  вобласьці, у Берасьці, Віцебску, Слуцку, Рэчыцы, Жодзіна, Полацку, Наваполацку.

Гурт-прызёр фэстывалю "Першая пляцоўка" разам з ТТ’34, удзельнікі «Басовішча 2001». На дадзены момант гурт запісвае другі неафіцыйны альбом.

Гурт “Голая МаNашка”- яркі прадстаўнік грант-тусоўкі Беларусі.

Склад гурта:
Вакал - Федзя
Гітара - ВасяБубны - Дзіма
Бас - Паша  

Басіст Паша камэнтуе ўдзел гурта ў Басовішчы: "Мы хочам паказаць, што мы зрабілі за гэты час. Манашка ўжо езьдзіла на Басовішча ў 2001 годзе. Яшчэ проста хочацца добра правесьці час, адпачыць. А, можа, нешта выйграем!"

 

Сцягъ
скачаць запіс Я адзін (2.4Mb)

Гурт "Сцягъ" яшчэ даволі малады. Яго стварылі чатыры сябры - навучэнцы Хораўскай СШ. Хлопцы прымалі ўдзел у канцэртах разам з такімі гуртамі як BN у Бярозе і інш.

Гурт «Сцягъ» удзельнічаў у адборачным канцэрце на Басовішча ў 2005 годзе. У гурта ўжо ёсьць некалькі дэма-запісаў, у плянах – запісаць паўнавартасны альбом.

Склад гурта:
Гітара, вакал, тэксты - Астапюк Андрэй
Гітара - Брэль ІванБас - Краўчук Міхаіл

Бубны - Вакульчык Арцём 

На пытаньне “Што гурт чакае ад удзелу ў Бясовішчы?” гітарыст Іван адказаў так: "Меньшае, на што мы разьлічваем, гэта хаця б тое, каб людзі ўбачылі і пачулі нас. Магчыма, хтосьці зацікавіцца і тады будуць прапановы на канцэрты. Пра Басовічша ведаем вельмі даўна, але прымалі ўдзел толькі аднаразова - у мінулым адборачным канцэрце."

 

band A
скачаць запіс "Дзеці" (4.2Mb)

Гурт band A зьявіўся  ў 1997 годзе – праўда, доўгі час быў вядомы як “Цмокі” (варыянт - Cmokie). За час існаваньня гурт пасьпеў добра пакатацца па Беларусі – выступы на адных пляцоўках з “Крамай” , “Улісам”, “Новым небам”, “Экзыстам” і г.д., паўдзельнічаць у некалькіх БМАшных зборках. Гурт прынцыпова ня ставіць перад сабой мэты зрабіцца зоркамі. “Нафік, калі каўбасіць і так?” – кажуць музыкі.

На дадзены момант band A складаецца з двух рэдактараў, аднаго сапраўднага вэтэрынара, аднаго крэатыўнага дырэктара і адной ягонай жонкі.

Адзін з вакалістаў band A, вядомы пад нікам nonono: “Здаецца, у 2000-м і 2001-м, калі яшчэ былі маленькія, мы ўжо каталіся на “Басы”, нават удзельнічалі ў конкурснай праграме. Наконт гэтага году: мы абсалютна ня ставім мэтаў некага перамагаць – на сындром Паліны Смолавай не пакутуем. Проста хочацца нармальна адарвацца – гэта першае. А па-другое – арганізатары кажуць, што гэтыя “Басы” будуць непадобныя да ўсіх папярэдніх. Мы хочам праверыць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0631 seconds.