Грузінскія студэнты вылілі расейскую гарэлку ў унітаз
11 траўня каля будынка амбасады Расеі ў Тбілісі адбылася акцыя пратэста адной з грузінскіх студэнцкіх арганізацыяў супраць увядзеньня Расеяй эмбарга на імпарт грузінскіх вінаў і мінеральных водаў.
Студэнты прынесьлі да амбасады ўнітаз і вылілі ў яго пяць пляшак расейскай гарэлкі й дваццаць пляшак піва. Пасьля чаго студэнты выпілі за Грузію грузінскага віна. Такім чынам, яны выказалі свой пратэст на забарону на продаж грузінскага віна й мінеральных водаў у Расеі.
Яны адзначылі, што расейскае піва і гарэлка, якімі насычаны грузінскі рынак, маюць значна горшую якасьць.
"Гэта наш адказ на рашэньне расейскіх уладаў зьліць у каналізацыю арыштаваную ў Маскве грузінскую мінеральную ваду "Баржомі", - зазначылі ўдзельнікі акцыі.
Паводле Інтэрфакс