Дацкія студэнты закідалі Міністэства фінансаў спагеці

У Капенгагене арыштаваныя сямёра маладых людзей, якія раскідалі на прыступках дацкага Міністэрства фінансаў каля 150 кг спагеці і палілі гэта ўсё таматным соусам.

Такім чынам яны пратэставалі супраць прапановы ўрада аб скарачэньні сумы дзяржаўных студэнцкіх грантаў. Урад лічыць, што такія захады могуць стымуляваць студэнтаў раней скончыць навучаньне.

У Даніі студэнты атрымоўваюць штомесяцовую стыпендыю ў памеры $810. Гэта амаль палова сярэдняга заробку ў гэтай краіне.

Маладыя людзі, хутчэй за ўсё, будуць абвінавачаныя ў вандалізме. Пакуль іх адпусьцілі.

Паводле Карэспандэнт.net 

Baj 13:55, 15/05/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0637 seconds.