Студэнтаў БНТУ выклікаюць на размовы ў рэктарат

Сёньня каля 10 грамадзка-актыўных студэнтаў факультэта інфармацыйных тэхналёгіяў і робататэхнікі паасобку выклікалі ў адміністрацыю БНТУ, дзе прасілі падпісаць паперу аб тым, што кожны са студэнтаў пастаўлены ў вядомасьць і мусіць прыйсьці на сустрэчу ў рэктарат 21 красавіка ў 12:30. Пра зьмест размовы і суразмоўцаў у паперы нічога не пазначаецца. 

На думку студэнтаў, размова хутчэй за ўсё будзе весьціся пра падзеі 19-25 сакавіка і ўдзел у іх студэнтаў БНТУ. Студэнтаў папярэдзілі, што зьявіцца трэба абавязкова і, магчыма, іх будуць весьці ў рэктарат пад аховай. Студэнты падазраюць, што размова будзе з супрацоўнікамі КДБ. 

Ужо ў некалькіх ВНУ вядомыя выпадкі, калі грамадзка-актыўных студэнтаў выклікаюць у дэканаты, прымушаюць пісаць тлумачальныя з-за сваіх палітычных поглядаў. У БДЭУ ладзяцца сходы групаў, якія мусяць асуджаць учынкі студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту і былі затрыманыя ў перыяд 19-25 сакавіка. Але нягледзячы на ўціск студэнты трымаюцца сваіх поглядаў, а аднагрупнікі падтрымліваюць сваіх грамадзка-актыўных калегаў. 

tarka 16:00, 20/04/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.