Рэферат кожнага студэнта ВНУ Пецярбурга правераць на плягіят у Інтэрнэце

У Расеі будзе распрацавана інфармацыйная база па рэфератам, прадстаўленая ў Інтэрнэце, якая дазволіць кожнаму выкладчыку праверыць студэнта на добрасумленнасьць.

Як паведаміў Старшыня Рады рэктароў ВНУ Санкт-Пецярбурга Уладзімір Васільеў, ужо на пачатку наступнага года кожны выкладчык любога расейскага ВНУ зможа аператыўна праверыць, ці самастойна студэнт напісаў навуковую працу альбо проста спампаваў яе з Інтэрнэту.

Праверку будзе рабіць адмысловая кампутаровая праграма, распрацоўкак якой хутка пачнецца. Тэхнічныя дэталі праекта пакуль невядомыя, таму незразумела якім менавіта чынам будзе праводзіцца зьверка тэкста рэфератаў, што прыносяць студэнты, зь вялікім тэкставым масывам рэфератаў, што ёсьць у сеціве.

Таксама незразумела, якім чынам будзе весьціся барацьба зь нядбалымі студэнтамі, што замаўляюць рэфераты і курсавыя ў прафэсійных "пісьменьнікаў" навуковых працаў, паведамляе Фантанка.ru.

Baj 11:00, 14/04/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5452 seconds.