У МДЛУ зафіксаваны выпадак захворваньня краснухай

Менскі лінгвістычны ўнівэрсытэт на днях быў абклеены абвесткамі пра выпадак захворваньня краснушнай інфэкцыяй і просьбамі прытрымлівацца рэжыму праветрываньня. 

Пазьней зьявіліся абвесткі пра прышчэпкі, якія робяць чамусьці толькі студэнтам ад 1986 года нараджэньня і маладзей. 

На пытаньне, чаму абыходзяць старэйшых студэнтаў, адныя супрацоўнікі мэдпункта ўнівэрсытэта адказваюць, што вакцыны ня так шмат, другія пераконваюць жадаючых, што ня варта атручваць свой арганізм добрай дозай хіміі, іншыя, падумаўшы, неахвотна адказваць, што калі моцна хочаш, дык зробім.

Студэнты адзначаюць, што ўжо каля тыдня ёмістасьці для вадкага мыла ў прыбіральнях заўсёды напоўненыя. Раней жа замест там можна было знайсьці толькі маленькі кавалачак абламанага гаспадарчага мыла на якой-небудзь бляшанцы, якім не кожны адважваўся скарыстацца.

Studenty.by папрасілі даць камэнтар доктара-інфэкцыяніста адной са сталічных паліклінік:

“Кожнае дзіця атрымоўвае прышчэпку супраць краснухі. У кагосьці імунітэт трывае доўга, у кагосьці не. Краснушная інфэкцыя ці краснуха асабліва небясьпечна для цяжарных жанчын, бо можа мець цяжкія наступствы для будучага дзіцяці. Фактычна вірус краснухі не надта ўстойлівы, таму на партах, напрыклад, ён заставацца доўга не будзе. Вірус жыве ў паветраным аэразолі. І адзіным дзейсным спосабам супраць краснухі можа быць прышчэпка.” 

krasannna 15:00, 13/04/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0083 seconds.