Крытычнай сітуацыяй назваў прарэктар БНТУ недахоп месцаў у інтэрнатах

Каля дзесяці тысяч студэнтаў БНТУ не атрымалі месца ў інтэрнаце сёлета, на якое маглі разлічваць, што складае амаль 68%, ад тых хто мае патрэбу ў жыллі. Новыя інтэрнаты ў студэнцкай вёсцы, на якія спадзяваліся менскія ўніверсітэты, застаюцца недабудаванымі.

— Часта прыходзіцца чуць, што ў нас ажно пятнаццаць інтэрнатаў! — скардзіцца прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па вучэбнай рабоце, сацыяльных пытаннях і спорце Алег Гусеў у інтэрв’ю газеце «Звязда» — Але агульная колькасць месцаў у іх не дасягае і 4,5 тысячы! Акрамя гэтага, адзін наш інтэрнат усё яшчэ закрыты на капітальны рамонт. А гэта мінус 440 патэнцыяльных месцаў. Крыху палепшыць нашу крытычную сітуацыю з жыллём для іншагародніх мог бы новы інтэрнат у студэнцкай вёсцы, дзе нам выдзяляюць 400 месцаў. Але будаўнікі не паспяваюць здаць аб'ект у тэрмін. Таму мы вымушаны неяк выкручвацца.

Аднак нават пасля ўвядзення ў эксплуатацыю абноўленага будынка студэнты пераехаць туды не змогуць. Месца будзе прызначана для перасялення студэнтаў іншых універсітэтаў, у чые інтэрнаты размесцяць гасцей чэмпіянату свету па хакеі.

БНТУ разлічваў крыху палепшыць сітуацыю з увядзеннем новага інтэрнэта ў студэнцкай вёсцы. Але яго не паспелі дабудаваць.

Аналагічная праблема і ў БДУ: новы інтэрнат, у які разлічвалі засяліць студэнтаў Інстытута журналістыкі і эканамічнага факультэта, застаецца недабудаваным да пачатку навучальнага году.

Лінгвістычны ўніверсітэт зможа засяліць толькі 45% іншагародніх студэнтаў, ён таксама не дачакаўся свайго новага будынка ў студэнцкай вёсцы, які б дазволіў падняць гэту лічбу да 60%

Уні Вера 11:38, 29/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0628 seconds.