У МДЛУ студэнты сышлі з выступу Чаргінца і цяпер мусяць пісаць тлумачальныя

Мікалай Іванавіч Чаргінец — адыёзны і камічны пісьменнік-палітык-генерал, з ініцыятываў і заяваў якога рэгулярна кпяць у сеціве. На мінулым тыдні, 21 лістапада Чаргінец выступаў у Мінскім Дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Каб паслухаць вядомага чалавека, адміністрацыя ВНУ запрасіла студэнтаў. Студэнты аднак гэта запрашэнне называюць не інакш як «сагналі». 

Бурнае абмеркаванне разгарнулася ў суполцы Подслушано МГЛУ.

Студэнты не надта разумелі, чаму замест вучобы іх увагу так доўга мусіць займаць дзіўны чалавек з вусамі, які называе сябе пісьменнікам. У выніку, калі скончылася першая пара, палова залі паспрабавала сысці на лекцыю. Але гэта было не проста. Як пішуць студэнты, цяпер многім прыйдзецца пісаць тлумачальныя, чаму «усе ўсталі-вышлі, калі прыехаў сам Чэргінец».

Па назіраннях удзельнікаў сустрэчы, многія з пытанняў былі загадзя падрыхтаваныя. Палова залі спала, пакуль Мікалай Чаргінец распавядаў, чаму Еўропа і Амерыка гэта кепска і прыгадваў пра свае кніжкі.

Сярод студэнтаў знайшліся аднак і шчырыя прыхільнікі творчасці генерала-лейтэнанта ўнутранай службы.

comments powered by Disqus
 
In 0.0557 seconds.