Студэнцкія стачкі ў Чэхіі
Сотні студэнтаў і выкладчыкаў у Аламоўцы выйшлі на вуліцы горада дэманстраваць супраць улады.
Сотні дэманстрантаў 2-га сьнежня аб’ядналіся ў шэсьце пратэсту супраць нежаданьня ўлады вырашыць сытуацыю ва ўнівэрсытэтах.
Па аптымістычных ацэнках арганізатараў у шэсьці прынялі ўдзел каля тысячы чалавекаў. ”Гаворка ідзе аб найвялікшай з 1989 году дэманстрацыі студэнтаў у Маравіі ”, - сказаў аб пратэсьце адзін зь яго арганізатараў, выкладчык унівэрсытэту Перт Вілік.
Дэманстранты везьлі праз горад пад пахавальны марш труну, у многіх былі на рукавох чорныя павязкі і некаторыя былі апранутыя ў траур. Заканчэньнем дзьвухгадзіннай акцыі было спаленьне сьпіса чэскіх унівэрсытэтаў перад бюстам Томаша Г. Масарыка, які знаходзіцца каля будынку мясцовага ўнівэрсытэта.
“Калі паліцэйскія жадаюць раздражніць студэнтаў, тады яны на правільным шляху”, - зазначыў у адносінах да ўлады ўжо цытаваны Перт Вілік.
У сваіх выступах студэнты прыгадвалі вядомыя недахопы ўнівэрсытэтаў: катастрафічны стан унівэрсытэцкіх будынкаў, нізкі заробак выкладчыкаў і дрэннае забесьпячэньне кампутаровай тэхнікай.
“Каля паловы педагогаў - людзі пенсійнага ўзросту, а маладыя выкладчыкі маюць малы заробак і ці звальняюцца з унівэрсытэтаў, ці аддаюць перавагу працы за мяжой”, - апісала стан рэчаў адна з арганізатарак акцыі, студэнтка аламоўцкага філязофскага факультэту Паўла Хмеларжова.
“ Мы напісалі ўжо дастаткова лістоў, дзе зьвярталі ўвагу на гэтыя праблемы, сёньня ж мы крычым і спадзяемся, што дэпутаты ня маюць затычкі ў вушах”, - дадаў старшыня акадэмічнага сэнату філфака Вілкен Энгелбрехт.
Акцыі пратэсту працягваліся і 3-га снежня. У дзень, калі ў чэскіх дэпутатаў было запланаванае прыняцьце дзяржаўнага бюджэту на наступны год, у Празе сабраліся студэнты й выкладчыкі з усёй рэспублікі.
Праскую дэманстрацыю арганізоўваў унівэрсытэцкі сэктар. Дэманстранты кіраваліся да будынку Палаты дэпутатаў. Акрамя маленькіх трунаў дэпутатам зьбіраліся перадаць яшчэ попел, які студэнты сабралі з аламоўцкіх вуліцаў пасьля спаленьня сьпіса чэскіх унівэрсытэтаў. Урны з попелам адвязуць спэцыяльным аўтобусам на мітынг, арганізаваны Ўнівэрсытэцкім саюзам у Празе.
Дэманстранты прывязуць да Палаты дэпутатаў і двухметровы дакумант, які ўключае ў сябе прычыны “сьмерці” чэскіх унівэрсытэтаў.
Пратэсты аламоўцкіх унівэрсытэтаў ня скончацца, студэнты плануюць правесьці яшчэ пару акцыяў у студзені.
//Паводле матар'ялаў газэты Lidove Noviny