Студэнты Грузіі выйшлі на мітынг у падтрымку беларускай дэмакратыі

Студэнты шэрага грузінскіх ВНУ 24 сакавіка правялі шэсьце ад першага корпуса Тбілісскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта да будынка амбасады Беларусі ў Грузіі. Падчас акцыі студэнты выказвалі падтрымку беларускай моладзі, што праводзіць мітынгі ў Менску.

Удзельнікі акцыі перадалі ў разьмешчаныя ў сталіцы Грузіі амбасады некаторых краінаў петыцыю з патрабаваньнем узьдзейнічаць на беларускія ўлады для недапушчэньня далейшых супрацьпраўных і недэмакратычных дзеяньняў з боку Лукашэнка. У петыцыі студэнты выразілі пратэст супраць затрыманьня ўдзельнікаў мітынга апазыцыі ў Беларусі.

Як паведаміў лідэр грузінскай НДА "Новая студэнцкая альтэрнатыва" Лаша Бліадзэ, у акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі пяці ВНУ сталіцы Грузіі.

Паводле REGNUM

23:36, 28/03/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0576 seconds.